BE RU EN

УСУ вызвалілі ключавы населены пункт у Херсонскай вобласці

  • 4.10.2022, 18:52

Падняты ўкраінскі сцяг.

Міністэрства абароны Украіны апублікавала відэа з сяла Давыдаў Брод у Херсонскай вобласці. На кадрах салдаты УСУ паднімаюць на тэлевышцы ўкраінскі сцяг.

Вёска знаходзіцца на беразе ракі Інгулец і на мяжы з Мікалаеўскай вобласцю.

Яшчэ сёння раніцай пракрамлёўскія тэлеграм-каналы не прызнавалі здачу Давыдава Брода, але гаварылі пра няспынныя спробы УСУ прарваць абарону расейскага войска. У панядзелак расейскія СМІ сцвярджалі, што адзін такі напад здолелі адбіць.

Цяпер прарасейскія крыніцы пішуць, што «з узяццем Давыдава Брода УСУ зможа перакідваць тэхніку праз Інгулец і развіваць наступ на Херсон».

Апошнія навіны