BE RU EN

У Мінабароны РФ прызналі сур'ёзнае адступленне на поўначы Херсонскай вобласці

  • 4.10.2022, 18:24

Войскі краіны-агрэсаркі за суткі адступілі прыкладна на 30 кіламетраў.

Міністэрства абароны краіны-тэрарысткі Расеі прызнала вялікае адступленне на поўначы Херсонскай вобласці, паведамляе расейскае агенцтва. Навіны ў Telegram.

Агенцтва звярнула ўвагу на мапу, якую расейскае міністэрства паказала ў брыфінгу за аўторак, 4 кастрычніка. На ёй зафіксавана, што Харкаўская вобласць практычна поўнасцю дэакупаваная, а на поўначы Херсонскай вобласці войскі краіны-агрэсаркі за дзень адступілі прыкладна на 30 кіламетраў.

Кіраўніца аб'яднанага прэс-цэнтра Сілаў аховы і абароны Поўдзень Наталля Гумянюк раней паведамляла, што абаронцы Украіны прадаўжаюць наступаць і прасоўвацца на паўднёвым кірунку. Паводле звестак Інстытута вывучэння вайны (ISW), у перыяд з 2 да 3 кастрычніка ўкраінскія войскі здзейснілі значны прарыў на поўначы Херсонскай вобласці, піша «Новое время».

Апошнія навіны