BE RU EN

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель байца

  • 4.10.2022, 18:09

Яшчэ чацвёра параненыя.

Ва Украіне трэцяга кастрычніка загінуў адзін з байцоў палка Каліноўскага, яшчэ чацвёра атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе прэс-служба палка.

Добраахвотнік загінуў падчас правядзення штурмавой аперацыі. Чатыры байцы атрымалі раненні, іх жыццю нічога не пагражае.

Імя загінулага не называецца. Полк Каліноўскага выказвае шчырыя спачуванні сям'і і блізкім загінулага.

Апошнія навіны