УСУ зноў ударылі па Антонаўскім мосце
- 4.10.2022, 17:34
Паводле папярэдніх звестак, адбыліся тры выбухі.
У аўторак, 4 кастрычніка, у часова акупаваным Расеяй Херсоне прагучала серыя выбухаў. Папярэдне, Узброеныя сілы Украіны зноў ударылі па Антонаўскім мосце ў абласным цэнтры.
Адпаведная інфармацыя з'явілася ў мясцовых Telegram-каналах, але не пацверджаная афіцыйна. Таксама відавочцы падзяліліся кадрамі, піша obozrevatel.com.
Паведамляецца, што над Антонаўскім мастом узняўся дым. Паводле папярэдніх звестак, адбыліся тры выбухі.
У той жа час расейскія прапагандысты пацвярджаюць, што ў Херсоне раздалося блізу пяці выбухаў. Пры гэтым яны чарговым разам заяўляюць, што нібыта спрацавала сістэма СПА.
Нагадаем, сілы абароны Украіны прадаўжаюць контрнаступальныя дзеянні ў Херсонскай вобласці і істотна рухаюцца наперад. У той жа час, актыўнасць ворага на гэтым накірунку немагчымая дзякуючы поспехам УСУ.