BE RU EN

Затрыманы гулец нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі на траве

  • 4.10.2022, 16:25

Уладзіслаў Белавусаў нібыта «абразіў міліцыянтаў».

Гулец нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі на траве Уладзіслаў Белавусаў быў затрыманы ГУБАЗіК, піша «Трибуна».

«Пакаяннае відэа» было змешчанае сілавікамі ў TikTok Белавусава на 2,1 мільёна падпісчыкаў. У ім гулец кажа, што адным з відэа «пакрыўдзіў альбо абразіў супрацоўнікаў міліцыі».

Паводле інфармацыі журналістаў, Белавусаў дагэтуль не выпушчаны на волю.

Апошнія навіны