BE RU EN

Сіманьян спрагназавала грамадзянскую вайну ў Расеі

  • 4.10.2022, 16:14

Прапагандыстка Крамля бачыць крыніцу хаосу ў мабілізацыі.

Мабілізацыя ў РФ стварае пагрозу для стабільнасці грамадства і ўлады. Менавіта з такой ідэяй выступіла вядомая пуцінская прапагандыстка Маргарыта Сіманьян. Дзяніс Казанскі на сваім YouTube-канале каментуе гэты выступ са стрыманым аптымізмам, піша dialog.ua.

«Калі я пісала, што бачу толькі дзве опцыі: ці перамога РФ, ці ядзерная вайна, то я не бачыла трэцяй альтэрнатывы. Цяпер, пасля абвяшчэння мабілізацыі, я яе бачу. Трэцяе - гэта грамадзянскае супрацьстаянне ўнутры грамадства, якое ўжо краіна праходзіла і не раз», - выказалася Сіманьян.

Гэтыя словы - гэта першыя ластаўкі крытыкі ўлады. Яны пакуль накіраваныя не проста на Пуціна як галоўнага віноўніка хаосу, а на дробных выканаўцаў загадаў. Менавіта іх пакуль што абвінавачваюць у дубаломстве, прагнасці і непрафесіяналізме. Але грамадства пачне прачынацца. І гэты працэс ужо запушчаны.

Раней паведамлялася, што на фоне правалаў войска РФ прапагандыстка Сіманьян пачынае мяняць вектар і заяўляць аб сваёй недатычнасці да палітыкі і пастаноў Крамля.

Таксама паведамлялася, што абвяшчэнне аб мабілізацыі і масавае ўручэнне позваў выклікала ў Сіманьян неадназначную рэакцыю, прапагандыстка была блізкая да істэрыкі.

Апошнія навіны