BE RU EN

Беларусы занепакоеныя ростам коштаў кавы

  • 4.10.2022, 17:35

Экспэрты прадказваюць яшчэ большае падаражанне.

«Мая любімая марка кавы падаражэла за год грунтоўна. Гавораць, у далейшым варта чакаць яшчэ большага падаражання. А з чым гэта звязанае»? - Спытала ў aif.by мянчанка.

Экспэрты прадказваюць: сусветныя кошты кавы вырастуць на 10-15%, у СНД - магчыма, на 30%.

Як піша The Wall Street Journal, асноўнай прычынай росту коштаў называюць неўраджай высакаякасных зерняў арабікі ў Бразіліі, абумоўлены засухай. Гэта можа прывесці да дэфіцыту кавы на міжнародным рынку. Значэнне Бразіліі тут складана пераацаніць - яна з'яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам кававых зерняў.

Паводле звестак Белстата, у жніўні 2022-га сярэдні кошт кавы молатай у Беларусі склаў больш за 48 руб за 1 кг. Для параўнання: у жніўні 2021-га - больш за 33 руб. Рост цаны - на 45%.

Апошнія навіны