BE RU EN

Як выглядае пасля расейскага палону абаронца «Азоўсталі», чые фота сталі легендай

  • 4.10.2022, 15:10

Знясілены і нязломны.

Вядомыя ўкраінскія фатографы Канстанцін і Улада Ліберавы апублікавалі здымкі легенды «Азоўсталі» - байца «Азова», фатографа Дзмітрыя Казацкага, вядомага пад нікам Арэст. Ягоныя фота абляцелі свет.

Ліберавы апублікавалі фота Дзмітрыя Казацкага ў інстаграме.

«У першы дзень дома я пайшоў у барбершоп, падстрыгся і пагаліўся. Я ніколі не хацеў выглядаць ахвярай». Гэтыя словы гавораць аб Арэсце вельмі шмат. Ягоныя здымкі сталі сімвалам нязломнасці ўкраінскай нацыі, і калі вы спытаеце нас сёння, хто зрабіў галоўнае фота гэтай вайны, нашым адказам будзе - ён, Арэст», - напісалі Ліберавы.

Зміцер Казацкі стаў адным з 215 украінскіх ваеннапалонных, якіх вярнулі з расейскага палону. З іх - 108 - абаронцы «Азоўсталі». Іх абмянялі на кума Пуціна, украінскага алігарха Мядзведчука.

Апошнія навіны