BE RU EN

«Героям - слава»: жыхары вызваленых Дудчанаў сустракаюць УСУ

  • 4.10.2022, 13:38

Украінскае войска ўвайшло ў яшчэ адзін населены пункт пасля прарыву расейскага фронту пад Херсонам.

Украінскія байцы працягваюць наступаць на Херсонскім кірунку - стала вядома аб вызваленні Дудчанаў Новаваранцоўскага раёна, размешчанага на беразе Кахоўскага вадасховішча.

Відэа было апублікаванае ў Telegram-канале Bochkala_WAR.

На відэа бачна, як мясцовыя жыхары са страхам назіраюць, якія менавіта жаўнеры прыйшлі на іх землі. Зразумеўшы, што гэта ўкраінцы, мужчына, нясмела, але з захапленнем у вачах паведамляе жанчыне, што «нашы ідуць». «Нашы хлопчыкі» - дрыготкім голасам падхоплівае жонка. Муж і жонка нясмела выходзяць з дому і на прывітанне ўкраінскага вайскоўца «Слава Украіне» гучна адказваюць «Героям Слава!», дадаючы - «а маскалям смерць».

Апошнія навіны