BE RU EN

Савет федэрацыі РФ ратыфікаваў «дамовы» аб анэксіі ўкраінскіх тэрыторый

  • 4.10.2022, 11:53

Пастанова была прынятая «адзінагалосна».

Савет Федэрацыі Расеі ратыфікаваў «дамовы» аб уключэнні захопленых украінскіх тэрыторый у склад РФ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія СМІ.

Пастанова была прынятая аднагалосна. Як паведамляюць у Савеце федэрацый, працэдура анэксіі ўкраінскіх абласцей закончыцца ўнясеннем «паправак» у Канстытуцыю Расеі на падставе адпаведнага ўказа Уладзіміра Пуціна.

Акупацыя і анэксія ўкраінскіх тэрыторый

Расейскія акупанты з 23 да 27 верасня арганізавалі незаконныя «рэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях Херсонскай, Запарожскай, Данецкай і Луганскай абласцей, сфабрыкаваўшы вынікі.

Ужо 30 верасня расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін абвясціў анэксію акупаваных тэрыторый Украіны. У гэты ж дзень кіраўнік Крамля з гаўляйтарамі «ДНР», «ЛНР», а таксама акупаваных тэрыторый Запарожскай і Херсонскай абласцей падпісалі «дамовы» аб анэксіі.

Днямі Канстытуцыйны суд РФ ухваліў дамовы аб «прыняцці ў склад РФ» акупаваных тэрыторый Украіны.

У панядзелак, 3 кастрычніка, Дзярждума Расеі падтрымала незаконную анэксію акупаваных тэрыторый Украіны.

Апошнія навіны