BE RU EN

«СветлагорскХімвалакно» патрапіла пад санкцыі ЗША

  • 4.10.2022, 11:39

Кіраўніцтва прадпрыемства спрабуе рабіць выгляд, што нічога не адбылося.

Светлагорскае горадаўтваральнае прадпрыемства ААТ «СветлагорскХімвалакно» трапіла пад санкцыі ЗША, піша zerkalo.io.

- Гэтыя санкцыі ... Я скажу так: хай неафіцыйна, але гэтыя абмежаванні ў працы ў дачыненні да нас былі ўведзеныя даўным-даўно, - пракаментаваў навіну генеральны дырэктар ААТ «СветлагорскХімвалакно» Васіль Касцюкевіч. - Проста гэта стала цяпер больш відавочным. Мы ж як працавалі, так і працуем.

Падаецца, кіраўніцтва прадпрыемства дарэмна спрабуе рабіць выгляд, што нічога не адбылося.

30 верасня Злучаныя штаты Амерыкі ўвялі новы пакет санкцый у дачыненні да Расеі ў сувязі з правядзеннем фіктыўных рэферэндумаў і анэксіяй украінскіх тэрыторый. У яго ўвайшлі крыху менш за трыста фізічных асоб і адзінаццаць прадпрыемстваў.

Разам з імі пад санкцыі трапіла і беларускае прадпрыемства - вытворца тэкстылю і валокнаў ААТ «СветлагорскХімвалакно». ЗША ўстанавілі, што яно «пастаўляе найважнейшыя матэрыялы для расейскай абароннай прамысловасці».

Апошнія навіны