BE RU EN

У Беларусі значна выраслі кошты лекаў

  • 4.10.2022, 9:59

На некаторых пазіцыях коштавы скачок склаў 80%.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі сваёй новай пастановай № 98 ад 15 верасня (дакумент апублікаваны сёння) перагледзела гранічныя адпускныя кошты лекавых прэпаратаў айчыннай вытворчасці.

Гаворка ідзе аб падаражэнні ў асноўным у дыяпазоне 10-25%, аднак на асобныя лекі кошты выраслі на 50% і нават 80%.

У спісе значацца медпрэпаратаў лаперамід, фоліевая кіслата, амінафілін (эўфілін), ларатадзін, якія выпускаюцца Барысаўскім заводам, таксама выраслі ў кошце марфін, фентаніл і фенабарбітал, якія вырабляе прадпрыемства «Белмедпрэпараты».

Акрамя гэтага, павялічаны адпускныя цэны этанолу ад Бабруйскага завода біятэхналогій, пірантэл ад ТАА «Фармтэхналогія», а таксама амікацын і галаперыдол ад ААТ «Ферэйн».

Таксама перагледжаны кошты шэрагу лекавых сродкаў ад Нясвіжскага завода медыцынскіх прэпаратаў.

Пастанова набыла моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны