BE RU EN

Украінскія дэсантнікі паказалі трафейны расейскі «Тайфун-К»

  • 3.10.2022, 21:48

Кошт бронеаўтамабіля без абсталявання стартуе ад $2 мільёнаў.

Украінскія вайскоўцы на адным з кірункаў вядзення баявых дзеянняў захапілі КамАЗ-63968 або «Тайфун-К» - універсальны бронеаўтамабіль акупантаў падвышанай абароненасці на арыгінальным шасі. Аб захопе варожай тэхнікі паведаміў СтратКам УСУ.

- Дэсантнікі 80-й АДШБр здабылі КамАЗ-63968 «Тайфун»! Кошт без абсталявання стартуе ад $2 млн., - гаворыцца ў паведамленні.

Гэты КамАЗ лічыцца гонарам расейскага абаронна-прамысловага комплексу. Ён адносіцца да класа MRAP з супрацьміннай абаронай ад падрыву 8 кг у тратылавым эквіваленце.

Апошнія навіны