BE RU EN

Чэхі праз праект «Падарунак для Пуціна» купілі для УСУ танк

  • 3.10.2022, 21:23

Мадэрнізаванаму T-72 AVANGER далі імя Томаш.

Славакія вырабіць для Украіны 16 самаходных гаўбіц Zuzana-2, а між тым грамадзяне Чэхіі купілі для ўкраінцаў танк. Пра гэта паведаміў былы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Чэшскай Рэспубліцы, намеснік Міністра замежных спраў Яўген Перабійніс.

Паводле ягоных слоў, Чэхія стала першай краінай, дзе звычайныя людзі купілі для УСУ танк.

Мадэрнізаванаму T-72 AVANGER далі імя Томаш.

33 млн. крон (г.зн. больш за 1,3 млн. даляраў) з ініцыятывы «Падарунак для Пуціна» сабралі больш за 11 тысяч чалавек.

Апошнія навіны