BE RU EN

Жданаў: Праз пяць хвілін пасля заканчэння нарады ў бункеры Пуціна стэнаграма ляжыць на сталах заходніх выведак

  • 3.10.2022, 20:21

Захад цудоўна ведае месцы захоўвання ядзернай зброі Расеі.

Калі прэзідэнт РФ Пуцін наважыцца на выкарыстанне ядзернай зброі, выведкі краін Захаду адразу даведаюцца аб пагрозе з боку Расеі. Пра гэта ўкраінскі ваенны экспэрт, палкоўнік запасу Алег Жданаў заявіў у інтэрв'ю «Гардону».

Паводле ягоных слоў, Захад цудоўна ведае месцы захоўвання ядзернай зброі Расеі, паколькі ўсе яны верыфікаваныя паводле дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі.

- Дарэчы, я ўвесь час падаю ў прыклад генерала начальніка Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыла Буданава. Ён у пачатку лета неяк сказаў: бКалі заканчваецца ў бункеры ў Пуціна нарада, праз пяць хвілін стэнаграма ляжыць на стале ў заходніх выведак». Таму я думаю, што Захад будзе пра гэта ведаць адразу. План нашай вайны Захад калі абвясціў? Ужо, дарэчы, год мінуў. Таму яны (прадстаўнікі заходніх службаў - заўв.) будуць выдатна ведаць аб намерах Пуціна, - падкрэсліў Жданаў.

Ён таксама адзначыў, што працэдура нанясення ядзернага ўдару - шматузроўневая.

- Праславутая чырвоная кнопка - гэта міф, які створаны СМІ. У ядзернай валізцы знаходзяцца коды для прывядзення ў баявы стан ядзернага боезарада. І працэдура шматузроўневая. І калі на адным з узроўняў адбудзецца збой ці яна не будзе выкананая, то да пускавой усталёўкі ці сродкі выкарыстання коды не дойдуць… А з улікам таго, у якім стане апынулася расейская тэхніка на працяглым захоўванні, я думаю, што і ядзерныя набоі могуць апынуцца ў прыкладна такім жа стане. Тым больш што РФ вырабляла вельмі невялікую колькасць ядзерных набояў, у асноўным стратэгічных. А тактычныя і аператыўна-тактычныя набоі фактычна ў Расеі не праводзіліся, - удакладніў Жданаў.

Апошнія навіны