У Беларусі людзей на самакатах прыраўнавалі статусам да пешаходаў
- 3.10.2022, 18:49
Пра гэта гаворыцца ў абноўленых Правілах дарожнага руху.
Грамадзяне, якія перамяшчаюцца на сегвеях, электрасамакатах, монаколах і іншых сродках персанальнай мабільнасці, прыраўнаваныя статусам да пешаходаў. Такая норма змяшчаецца ў абноўленых Правілах дарожнага руху, расказала кіраўніца аддзялення галоўнай управы ДАІ Вераніка Раманькова.
Нагадаем, з 22 верасня 2022 года набыў моц абноўлены Закон «Аб дарожным руху», які і ўраўноўвае ў статусе пешаходаў і карыстальнікаў мабільных перасоўных сродкаў.
Як удакладніла прадстаўніца ДАІ, у выпадку парушэння Правілаў дарожнага руху грамадзяне на сегвеі або электрасамакаце будуць змушацца да адміністрацыйнай адказнасці ў якасці пешаходаў.
Акрамя таго, для тых, хто катаецца на самакаце, таксама ёсць дадатковая навіна: хуткасць руху для іх цяпер абмежаваная 25 км/г.
– Іх рух павінен ажыццяўляцца па веладарожцы без стварэння перашкодаў раварыстам. Пры яе адсутнасці – па ходніках, пешаходнай дарожцы або краі праезнай часткі, – падкрэсліла Раманькова.