BE RU EN

УСУ выцясняюць акупантаў з Харкаўскай вобласці: Мапа баявых дзеянняў

  • 3.10.2022, 18:39

Украінскія вайскоўцы занялі Баравую і яшчэ некалькі населеных пунктаў.

У панядзелак, 3 кастрычніка, украінскія вайскоўцы здолелі заняць пасёлак гарадскога тыпу Баравая (Харкаўская вобласць). Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на звесткі мапы Deepstatemap.

У Харкаўскай вобласці падраздзяленні Узброеных сілаў Украіны ўвайшлі ў пасёлак гарадскога тыпу Баравая. Таксама вайскоўцы змаглі зайсці ў населеныя пункты Падліман і Бойні.

Расейскія акупанты былі вымушаныя пакінуць некалькі населеных пунктаў Харкаўскай вобласці, а менавіта Новаплацонаўку, Бараўскую Андрэеўку, Зялёны Гай, Лазавую, Багуслаўку, Новую Круглякоўку, Загрызава, Новасяргееўку, Капанкі і частку Первамайскага. Цяпер яны знаходзяцца ў «шэрай зоне».

Нязначныя змены былі зафіксаваныя ў Херсонскай вобласці, а менавіта ля пасёлка Міхайлаўка. Пэўная частка тэрыторый вакол населенага пункта перайшла ў «шэрую зону».

У іншых кірунках фронту зменаў зафіксавана не было.

Учора стала вядома, што ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі сяло Торскае ў Данецкай вобласці, што за 22 кіламетры ад Крамянной у Луганскай вобласці.

Апошнія навіны