BE RU EN

Дзясяткі адзінак спаленай тэхнікі: УСУ знішчылі базу акупантаў

  • 3.10.2022, 16:01

З’явілася відэа з нядаўна вызваленых населеных пунктаў.

Ракетна-артылерыйскія войскі Узброеных сіл Украіны знішчылі два камандныя пункты, чатырнаццаць месцаў засяроджвання асабовага складу і вайсковай тэхнікі, тры склады з боепрыпасамі і гаруча-змазачнымі матэрыяламі і восем іншых важных аб'ектаў расейскіх акупантаў.

Пра гэта ў ранішняй справаздачы на старонцы Генеральнага штаба УСУ ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў яго спікер Аляксандр Штупун.

Тым часам, у Сетцы з'явілася відэа знішчанай базы інтэрвентаў у адным з нядаўна вызваленых населеных пунктаў. Ролік зняты з зямлі «экскурсаводам». З ягоных слоў, сюды прыляцелі шэсць (поўны пакет) высокадакладных наюояў GMRLS ад заходняй рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS.

Знішчаны дзясятак адзінак вайсковай тэхнікі ў двары захопленага агрэсарам прадпрыемства. Цікава, што алюмініевыя цыстэрны расплавіліся цалкам, і вадкі метал сцёк на зямлю, дзе застыў у спецыфічныя «лужыны».

Апошнія навіны