BE RU EN

Экс-дацэнтку МДЛУ Наталлю Дуліну зноў затрымалі

  • 3.10.2022, 15:26

Сілавікі пагражаюць ёй «крыміналкай».

Экс-дацэнтку МДЛУ Наталлю Дулін зноў затрымалі. Адзін з тэлеграм-сілавікоў апублікаваў з ёй пакаяннае відэа. Ёй таксама пагражаюць некалькімі крымінальнымі артыкуламі.

Мяркуючы па кадрах на відэа, дома ў Дулінай прайшоў ператрус.

Нагадаем, Наталля Дуліна - былая дацэнтка кафедры італійскай мовы, якая падтрымала забастоўку і пратэстуючых студэнтаў. У 2020 годзе яна адсядзела 14 дзён адміністрацыйнага арышту паводле артыкула за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і была звольненая з універсітэту. Усяго ў 2020 годзе яе затрымлівалі пяць разоў, гэта - ужо шосты.

Ёй неаднаразова прапаноўвалі пакінуць краіну, у тым ліку - Італію. Але яна прынцыпова застаецца ў Беларусі.

Апошнія навіны