BE RU EN

СМІ: Расейцы абвясцілі эвакуацыю з Лісічанска

  • 3.10.2022, 14:43

Калабарантаў з сабой не бяруць.

У хуткае прасоўванне УСУ вераць не толькі ўкраінцы, але і расейскія акупанты. Менавіта таму яны пастанавілі абвясціць эвакуацыю з Лісічанска.

Праўда, эвакуююць акупанты не ўсіх. Толькі тых, каго папярэдне ўнеслі ў спіс. Такую інфармацыю журналістам «24 канала» паведамілі крыніцы ў спецслужбах.

Мясцовых калабарантаў у гэтых спісах няма. Іх не тое што ў Расею не бяруць, а нават не выпускаюць з горада. Таму здраднікам застаецца чакаць Узброеныя Сілы Украіны і ўкраінскае правасуддзе.

Заўважым, што акупанты бягуць з Лісічанска, бо УСУ ўжо вельмі блізка да горада. Неўзабаве населены пункт зноў можа стаць украінскім.

Апошнія навіны