BE RU EN

МУС занесла ў «спіс экстрэмістаў» загінулага палітвязня

  • 3.10.2022, 12:26

Прычым у спісе адзначана, што ён «адбывае пакаранне».

5 студзеня 43-гадовы жыхар Смаргоні Зміцер Дудойць, які адбываў пакаранне на хіміі, скокнуў з моста ў Магілёве і разбіўся, заўважыла «Вясна».

Гэта адбылося, калі ён вяртаўся з паліклінікі без суправаджэння. МУС занесла яго ў «спіс экстрэмістаў».

Амаль праз 10 месяцаў пасля смерці мужчыны яго ўнеслі ў так званы «пералік асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Прычым у ім адзначана, што Дудойць «адбывае пакаранне».

Апошнія навіны