BE RU EN

У ДАІ расказалі, як атрымаць пасведчанне кіроўцы міжнароднага ўзору

  • 3.10.2022, 9:57

Гэта рэгламентуецца абноўленым законам аб дарожным руху.

У ДАІ паведамілі, што ў Беларусі можна будзе атрымаць пасведчанні кіроўцы міжнароднага ўзору. Пра гэта начальнік аддзялення Галоўнай управы ДАІ МУС Беларусі Вераніка Раманькова расказала ў эфіры БТ.

Прадстаўніца ДАІ растлумачыла, што гэта рэгламентуецца абноўленым законам аб дарожным руху, змены ў якім увайшлі ў дзенянне з 22 верасня 2022-га. У Беларусі ўжо можна будзе атрымліваць міжнародныя пасведчанні кіроўцы. Гэтыя пасведчанні кіроўцы будуць выкананы паводле міжнароднага ўзору і ў адпаведнасці з пунктамі Канвенцыі аб дарожным руху 1968-га.

Выдаваць міжнародныя пасведчанні кіроўцы ў Беларусі будуць на аснове нацыянальных. Тэрмінам дзеяння на 3 гады.

- Тэрмін дзеяння або на 3 гады, або да заканчэння дзейнага пасведчання, - падкрэсліла Раманькова.

Акрамя таго, прадстаўніца ДАІ нагадала, што з 27 кастрычніка ў Беларусі набудуць моц і новыя Правілы дарожнага руху 2022 года.

Апошнія навіны