BE RU EN

Андрэй Пянткоўскі: Беларусы не хочуць мець на сваёй тэрыторыі бандытаў

  • 3.10.2022, 9:08

Прыезд мабілізаваных выкліча вялікую сацыяльную незадаволенасць.

Расейскі палітолаг Андрэй Пянткоўскі расказаў пра тое, ці наважыцца Лукашэнка адправіць беларускія войскі на вайну, і як грамадства адрэагуе на новыя расейскія войскі ў Беларусі?

- Лукашэнка будзе круціцца, што ён і робіць ужо 25 гадоў. Вядома, ён вельмі баіцца Пуціна, таму і гуляе адчайную гульню, - кажа Андрэй Пянткоўскі ў інтэрв'ю «Радыё НВ».

На ўвод расейскіх войскаў яму давялося пагадзіцца, але беларусаў на вайну ён ніколі не пашле і на мабілізацыю не наважыцца.

Ён выдатна ведае настрой перш за ўсё беларускіх вайскоўцаў: яшчэ ў самым пачатку вайны ён атрымаў добрую сацыялогію, што большасць вайскоўцаў Беларусі супраць удзелу ў гэтай вайне.

Паўтарэнне гэтага [прыходу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі] зноў жа выкліча вялікую сацыяльную незадаволенасць у Беларусі. Беларусы не жадаюць мець на сваёй тэрыторыі бандытаў.

Апошнія навіны