BE RU EN

Украінскае войска адваявала яшчэ адзін населены пункт у Данецкай вобласці

  • 3.10.2022, 7:34

Контрнаступ на ўсходзе ідзе паспяхова.

Украінскія абаронцы дэакупавалі сяло Торскае ў Данецкай вобласці, піша unian.net.

Яно знаходзіцца за 22 кіламетры ад Крамянной у Луганскай вобласці. Пра гэта паведаміў спікера Усходняй групоўкі УСУ Сяргей Чараватаў у эфіры тэлемарафону.

«Нашы падраздзяленні ўжо ўзялі сяло Торскае па дарозе да Крамянной», - сказаў ён.

Чараватаў дадаў, што ўкраінскія вайскоўцы абстрэльваюць з артылерыі падраздзяленні акупацыйных войскаў, якія спрабуюць замацавацца ў Крамянной.

Апошнія навіны