BE RU EN

У Турцыі спусцілі на ваду новы ўкраінскі карвет «Гетман Іван Мазепа»

  • 2.10.2022, 20:56

Ён стане першым караблём такога класа для Ваенна-Марскіх сіл Украіны.

У Турцыі сёння, 2 кастрычніка, адбыўся спуск на ваду новага ўкраінскага супрацьлодкавага карвета тыпу Ada «Гетман Іван Мазепа». Пра гэта заявіла першая лэдзі Украіны Алена Зяленская.

- Сёння ў Турцыі мела гонар спусціць на ваду карвет, які будзе служыць Украіне і адначасова будзе мець турэцкае сэрца. Супрацьлодкавы карвет тыпу Ada «Гетман Іван Мазепа» будзе першым караблём такога класа для Ваенна-Марскіх сіл Украіны, - адзначыла Зяленская.

Што вядома пра карвет Ada

Карвет «Гетман Іван Мазепа» класа Ada будзе адаптаваны да ўсіх існых тыпаў супрацькарабельных ракет. Плануецца, што яго прымуць у склад ВМФ Украіны ў 2024 годзе.

Працы для стварэння новага ўкраінскага карвета пачаліся ў студзені 2021 года, была нарэзаная сталь і фармаваліся секцыі. У верасні 2021 года адбылася закладка карабля тыпу Ada для ВМС Украіны ў Турцыі. Да таго часу было ўжо сфармавана 13 секцый і кіль карабля.

Апошнія навіны