BE RU EN

Палкоўнік СБУ: На Поўдзень Украіны акупанты перакідваюць першых мабілізаваных

  • 2.10.2022, 17:25

Са слоў Рамана Кастэнкі, сярод іх ужо ёсць першыя загінулыя.

Узброеныя сілы Украіны назіраюць перакідванне першых мабілізаваных на поўдзень Украіны. Пра гэта паведаміў палкоўнік СБУ Раман Кастэнка.

- Дадатковы рэсурс ворага - заўсёды дрэнна для поля бою. Бо гэта заўсёды людзі ў танках, з аўтаматамі і іншай вайсковай тэхнікай. Таму, якой бы якасці яны не былі, у кожным выпадку яны будуць страляць у нас, - растлумачыў ён.

Кастэнка дадаў, што на гэтым кірункуўжо ёсць першыя забітыя мабілізаваныя расейцы.

- Аднак не магу не пагадзіцца з тым, што сапраўды ўсё залежыць ад якасці мабілізацыйнага рэсурсу Расеі. Мы разумеем, што першыя мабілізаваныя з РФ ужо ёсць на поўдні Украіны. І першыя забітыя таксама ёсць. Украінская артылерыя будзе шчыльней біць па акупантах, колькі б іх бы не было, - падсумаваў палкоўнік СБУ.

Апошнія навіны