BE RU EN

Украінскія нацгвардзейцы захапілі танк расейцаў пад вызваленым Ліманам

  • 2.10.2022, 16:40

Украінцы цалкам зачысцілі Ліман ад акупантаў.

Нацгвардзейцы Украіны знайшлі варожы танк Т-72Б3 пад вызваленым Ліманам. Гэта самая распаўсюджаная мадыфікацыя старых танкаў расейцаў, паведамляе ўкраінскае МУС.

- Сілы Брыгады хуткага рэагавання Нацыянальнай гвардыі Украіны захапілі новы трафей - расейскі танк Т-72Б3, - піша прэс-служба МУС.

Нагадаем, украінскія вайскоўцы цалкам зачысцілі Ліман. Інфармацыю пацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Як патлумачылі раней ва УСУ, вызваленне Лімана адкрывае шлях да дэакупацыі Данбаса.

Апошнія навіны