BE RU EN

Украінскія спецназаўцы знішчылі склад боепрыпасаў расейцаў

  • 2.10.2022, 16:22

У гэтым ім дапамог беспілотнік.

У нядзелю, 2 кастрычніка, байцы Узброеных сіл Украіны знішчылі склад боепрыпасаў акупантаў пры дапамозе беспілотніка. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на відэа, якое апублікавала Нацгвардыя Украіны.

- Украінскія спецназаўцы з самай раніцы ўжо знішчылі невялікі склад боепрыпасаў, які размясцілі оркі ў лесапаласе, - адзначаюць у Нацгвардыі.

Украінскія вайскоўцы пры дапамозе дрона назіралі за падвозам і разгрузкай боепрыпасаў і, счакаўшы патрэбны момант, скінулі аскепкавую гранату.

Апошнія навіны