BE RU EN

На Харкаўшчыне службовы сабака ўкраінскай паліцыі знайшоў цэлы расейскі БПЛА

  • 2.10.2022, 15:34

Знойдзеная тэхніка будзе працаваць на УСУ.

На Харкаўшчыне службовы сабака ўкраінскай Нацгвардыі знайшоў збіты расейскі беспілотнік. Пра гэта паведамляе МУС Украіны.

- Нацгвардзейцы 30 верасня паблізу Гоптаўкі збілі са стралковай зброі расейскі беспілотнік, - распавёў журналістам нацгвардзеец з пазыўным Егер. Акупанты страцілі кантроль над апаратам, і ён упаў на парашуце. Праз палову гадзіны апарат адшукаў службовы сабака Зеўс, - гаворыцца ў паведамленні.

Амаль цэлы апарат перададуць для патрэб Узброеных сіл Украіны.

Апошнія навіны