BE RU EN

Стала вядома, якое надвор'е прыйдзе ў Беларусь у панядзелак

  • 2.10.2022, 15:27

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Сёння а 21:00 на большай частцы Гомельскай, Магілёўскай, у паўднёва-ўсходніх раёнах Менскай і Берасцейскай абласцей чакаюцца моцныя дажджы.

На паўднёвым усходзе краіны прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.

У панядзелак у многіх раёнах Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, уначы ва ўсходняй палове краіны, удзень на большай частцы тэрыторыі — працяглыя моцныя дажджы.

У Менску ў панядзелак таксама чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, удзень моцны дождж. Тэмпература паветра складзе +5..+7°C.

Апошнія навіны