BE RU EN

Зяленскі: Украінскія вайскоўцы цалкам зачысцілі Ліман ад акупантаў

  • 2.10.2022, 13:29

Прэзідэнт Украіны назваў дакладны час канчатковага вызвалення горада.

Украінскія вайскоўцы цалкам зачысцілі Ліман (Данецкая вобласць) ад акупантаў. Гэта пацверджана на стан 12.30 сёння.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага падчас відэазвароту.

«На стан 12:30 Ліман зачышчаны цалкам. Дзякуй нашым вайскоўцам, нашым ваярам, слава Украіне!» – сказаў Зяленскі.

Нагадаем, учора ўкраінскія байцы ўзялі Ліман пад свой кантроль, адпаведнае відэа вайскоўцы апублікавалі ў сеціве, а вызваленне горада пацвердзілі і ў Офісе прэзідэнта Украіны.

Апошнія навіны