BE RU EN

Пуцін звольніў камандзіра Заходняй ваеннай акругі генерала Жураўлёва

  • 2.10.2022, 12:38

Генерал-палкоўнік адхілены праз няўдачы на фронце.

У Расеі звольнілі чарговага генерал-палкоўніка – камандзіра Заходняй ваеннай акругі Аляксандра Жураўлёва. Ён кіраваў абстрэламі Харкава і вызначыўся зверствамі ў Сірыі.

Топ-акупанту ўжо знайшлі замену. Пра гэта паведамляе афіцыйны Telegram-канал міжнароднай выведнай супольнасці InformNapalm.

«За няўдачы на фронце зняты камандзір Заходняй ваеннай акругі Аляксандр Жураўлёў. Звальненне відаць з ІНАЎ», – напісалі расследавальнікі.

Адзначым: брытанская выведка яшчэ ў пачатку жніўня паведамляла, што праз крах «спецаперацыі» ва Украіне паляцелі галовы камандзіраў арміі Расеі. Адзначалася, што кіраўнікі Усходняй (СВА) і Заходняй (СВА) ваенных акруг РФ страцілі камандаванне.

Сярод іншых, генерал-палкоўнік Аляксандр Чайка быў звольнены з пасады камандзіра СВА ў траўні 2022 года. А генерал-палкоўнік Аляксандр Жураўлёў, які камандаваў СВА з 2018 года, адсутнічаў на дне ваенна-марскога флоту РФ у Санкт-Пецярбургу 31 ліпеня. Тады ў выведцы Брытаніі выказалі здагадку, што яго на гэтай пасадзе замяніў генерал-лейтэнант Уладзімір Качаткоў.

У той самы час расследавальнікі InformNapalm пішуць, што новым камандзірм СВА стаў генерал-лейтэнант Раман Барысавіч Берднікаў.

Прынамсі такія звесткі ўтрымліваюцца ў інфармацыі аб федэральнай казённай установе «Аб'яднанае стратэгічнае камандаванне Заходняй ваеннай акругі» на партале rusprofile. Там Берднікаў уважаецца за кіраўніка з 28 верасня 2022 года.

Што вядома пра генерала Жураўлёва

Нагадаем, што войска Расеі з першых дзён вайны супраць Украіны абстрэльвала забароненымі касетнымі боепрыпасамі горад Харкаў, знішчаючы дамы і забіваючы мірных жыхароў. І камандаваў дзеяннямі акупантаў у захопе горада менавіта 56-гадовы генерал-палкоўнік Жураўлёў, які раней кіраваў адной з самых жорсткіх расейскіх аперацый у сірыйскай вайне.

З адкрытых крыніцаў вядома, што Аляксандр Жураўлёў атрымаў званне савецкага афіцэра ў 1980-я гадах, калі служыў у былой Чэхаславакіі ў складзе групы расейскіх войскаў. Пасля распаду СССР вярнуўся і спачатку служыў у танкавых частках.

Тройчы выпраўляючыся ў Сірыю, ён упершыню стаў камандзірам расейскіх войскаў у краіне падчас свайго другога знаходжання ў ліпені 2016 года. Пад ягоным кіраўніцтвам вайскоўцы РФ каталізавалі штурм усходняга Алепа, хутка ўзмацнілі свае атакі на тэрыторыю, што ўтрымлівалася паўстанцамі, і закончылі аблогу густанаселенага горада. Гэта прывяло да вялікай колькасці загінулых і запуску тактыкі, якая вызначыла ўмяшанне РФ у Сірыі: аблажыць, марыць голадам, бамбаваць і прымусіць падпарадкавацца.

З канцом бітвы за Алепа Жураўлёў пакінуў штурвал расейскага войска ў Сірыі і вярнуўся ў Расею. Яму была прысуджаная самая высокая ўзнагарода – «героя» РФ. У 2017-м ён быў двойчы павышаны на пасадзе, а потым стаў камандзірам Заходняй ваеннай акругай.

У інтэрв'ю расСМІ Жураўлёў заяўляў, што Сірыя «навучыла яго каштоўнасці ваеннай вынаходлівасці», а засвоеныя там урокі інтэгруюцца як «арганічны кампанент» усёй расейскай ваеннай падрыхтоўкі.

Вядучы юрыст у правах чалавека ў юрыдычнай фірме Payne Hicks Beach Мэцью Інгам заявіў, што генерал-палкоўнік Жураўлёў павінен быць пад санкцыямі яшчэ за свае дзеянні ў Сірыі. На ягоную думку, калі б на тым этапе была больш жорсткая рэакцыя на ваенныя злачынствы, гэта магло першапачаткова паўплываць на стратэгічныя спадзяванні кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна наконт вайны супраць Украіны.

Апошнія навіны