BE RU EN

Тэрарыст Гіркін заявіў пра пачатак «бойкі за ўладу» у Расеі

  • 2.10.2022, 12:11

Палітычная сістэма пайшла ўразнос праз ваенныя паразы ва Украіне.

Ваенны злачынец, афіцэр ФСБ РФ Ігар Стралкоў (Гіркін) паведаміў пра ўнутрыпалітычныя разборкі ў Крамлі, выкліканыя чарговай гучнай ваеннай паразай ва Украіне.

З каментаром наконт гэтага ён выступіў раніцай 2 кастрычніка ў Telegram.

«Бойка за ўладу выйшла на паверхню», – напісаў дыверсант. Ён меў на ўвазе «атаку» кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава на Мінабароны РФ і канкрэтна на генерала Лапіна за здачу горада Лімана.

Стралкоў запэўнівае, што ў гэтым выпадку Кадыраў аб'яднаўся з мільярдэрам і верхаводам ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным.

«Віна Лапіна, цалкам верагодна, толькі ў тым, што ён не ладзіць з самім Кадыравым, бо ён за абарону Лімана першапачаткова не адказваў, ягоныя часткі былі накіраваныя на дапамогу з іншага адрэзку фронту і, да таго ж, накіраваныя занадта позна», – піша Стралкоў.

У цэлым, зазначыў ваенны злачынец, Кадыраў-Прыгожын адкрыта «атакавалі» асабіста міністра абароны Сяргея Шайгу. Відавочна, яны дамагаюцца ўхіленні так званага «фанернага маршала».

Апошнія навіны