BE RU EN

Украінскія войскі гоняць расейцаў на трох кірунках

  • 2.10.2022, 8:57

Апублікаваныя мапы контрнаступу.

У перыяд з 1 верасня да 1 кастрычніка 2022 г. Узброеныя сілы Украіны здолелі ажыццявіць шэраг контрнаступальных аперацый і вызваліць ад расейскіх акупантаў немалую частку тэрыторыі сваёй краіны.

Пра гэта паведамляе «Апостраф».

У пачатку верасня ўкраінскія войскі вярнулі кантроль над населенымі пунктамі Балаклея, Ізюм, Купянск і Ваўчанск Харкаўскай вобласці, якія знаходзіліся пад акупацыяй з першых дзён поўнамаштабнага ўварвання. Практычна над усёй лініяй расейска-ўкраінскай мяжы паміж Белгарадскай і Харкаўскай абласцямі быў адноўлены кантроль з боку Украіны.

Акрамя гэтага, УСУ здолелі прасунуцца ў Херсонскай вобласці і выбіць акупантаў з некаторых раней займаных імі пазіцый.

На Данбасе Узброеныя сілы Украіны здолелі вызваліць Белагораўку Луганскай вобласці, а таксама Святагорск і адрэзаць расейцаў у Лімане Данецкай вобласці.

Апошнія навіны