BE RU EN

У Беларусі з'явіцца яшчэ адна «айчынная вакцына» ад COVID-19

  • 19.10.2022, 9:49

Гэтым разам у таблетках.

Ідзе распрацоўка «беларускай вакцыны» ад каранавіруса ў таблетках. Пра гэта расказаў кіраўнік Акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў у эфіры прапагандысцкага канала «Беларусь 1». Навукоўцы плануюць закончыць яе ўжо ў канцы 2022 года.

Беларуская вакцына ад каранавіруса павінна паступіць у вытворчасць у 2023 годзе. Паводле слоў Гусакова, ужо зроблены першыя серыі прататыпа, праведзены даклінічныя выпрабаванні — для гэтага ў НАН створаны Цэнтр эксперыментальнай і прыкладной вірусалогіі, дзе распрацоўваюцца новыя лекі і БАДы.

Кіраўнік Акадэміі навук лічыць, што гэта «сенсацыйная распрацоўка».

Апошнія навіны