BE RU EN

Зяленскі расказаў, што зараз адбываецца ў Лімане

  • 1.10.2022, 21:58

У горадзе ўжо няма і следу псеўдарэферэндуму.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вечаровым звароце ў суботу, 1 кастрычніка, пацвердзіў, што ў Лімане Данецкай вобласці ўзнялі ўкраінскі сцяг, але там яшчэ ідуць баі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гэты тыдзень украінскіх сцягоў на Данбасе стала больш, а яшчэ праз тыдзень - стане яшчэ больш.

«Украінскі сцяг ужо ў Лімане Данецкай вобласці. Там яшчэ працягваюцца баявыя дзеянні. Але там ужо няма і следу нейкага псеўдарэферэндуму. Для Украіны гэта лагічна. А для ворага такіх «неадпаведнасцяў» будзе ўсё больш і больш… Украіна верне сваё і на ўсходзе, і на поўдні. І тое, што спрабавалі анэксаваць зараз, і Крым, які называюць анэксаваным з 2014 года», - падкрэсліў ён.

Апошнія навіны