BE RU EN

У РФ шукаюць вінаватага ў няўдачы акупацыйных войскаў у Лімане

  • 1.10.2022, 19:22

Кухар Пуціна падтрымаў Кадырава ў нападзе на генерала Лапіна.

Стваральнік ПВК "Вагнер", "кухар Пуціна" Яўген Прыгожын падтрымаў пазіцыю кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава аб сітуацыі з адступленнем расейскіх войскаў з Лімана.

Словы алігарха апублікавала прэс-служба кампаніі "Канкорд"

«Экспрэсіўная заява Кадырава, вядома, зусім не ў маім стылі. Але магу сказаць: "Рамзан, красавец, працягвай". Усіх гэтых афэлкаў - з аўтаматамі босымі на фронт”, - заявіў Прыгожын.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў жорстка адрэагаваў на адступленне расейскіх войскаў з горада Ліман у Данецкай вобласці. Ён раскрытыкаваў генерал-палкоўніка Аляксандра Лапіна, які кіраваў абаронай у Лімане.

Да крытыкі ўжо далучыўся шэраг расейскіх прапагандыстаў.

Апошнія навіны