BE RU EN

УСУ ліквідавалі пад Ліманам групу расейскіх спецназаўцаў

  • 1.10.2022, 19:04

Украінскае войска зачышчае горад і яго наваколлі.

У пасёлку Стаўкі, што на Ліманскім кірунку, была разбітая група расейскага спецназа. Інфармацыяй падзяліўся 1 кастрычніка расейскі прапагандыст Андрэй Мядзведзеў, заўважыў сайт dialog.ua.

Сёння УСУ ўпершыню афіцыйна пацвердзілі вызваленне пяці населеных пунктаў каля горада Лімана. Сярод іх былі названы і Стаўкі. Мядзведзеў запэўнівае, што там былі разгромленыя спецназаўцы УС РФ, якія адказвалі за абстрэлы тэрыторыі Украіны.

«У Стаўках загінулі спецназаўцы. Групу амаль месяц карэктаваў на гэтым кірунку агонь нашай артылерыі… Хлопцы былі вачыма нашай артылерыі», - паведаміў крамлёўскі прапагандыст.

Апошнія навіны