BE RU EN

Мінабароны РФ пацвердзіла страту Лімана

  • 1.10.2022, 17:34

УСУ паведамляюць, што ў горадзе ідуць баі.

Мінабароны Расеі пацвердзіла страту Расеяй горада Лімана ў Данецкай вобласці Украіны.

"У сувязі са стварэннем пагрозы аблогі саюзныя войскі былі адведзеныя з населенага пункта Чырвоны Ліман на больш выгадныя рубяжы", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Тым часам прэс-сакратар усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты ў суботу, 1 кастрычніка, пацвердзіў, што абаронцы Украіны зайшлі ў Ліман Данецкай вобласці, там ідуць баі.

Апошнія навіны