BE RU EN

Украінскія памежнікі каля Святагорска «затрафеілі» БМП і БТР акупантаў

  • 1.10.2022, 15:15

Машыны адрамантуюць і паставяць у строй украінскага войска.

На Святагорскім кірунку Данецкай вобласці ўкраінскія памежнікі захапілі расейскія БМП-2 і БТР-82.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ДПСУ у Telegram.

«Тэхніку крыху падрапалі нашы артылерысты, але зусім хутка машыны адрамантуюць і паставяць у строй украінскай арміі», – гаворыцца ў публікацыі.

Апошнія навіны