BE RU EN

Данілаў: Пастанова пра адмову ад перамоваў з РФ на пасяджэнні РНБА была прынятая аднагалосна

  • 1.10.2022, 14:14

Украіне няма пра што гаварыць з «нелюдзем».

Сакратар Рады нацбяспекі і абароны Аляксей Данілаў паведаміў, што пастанова пра адмову Украіны ад перамоваў з РФ, пакуль расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін застаецца ва ўладзе, была аднагалосна прынятая на пасяджэнні РНБА, якое адбылося ў пятніцу, 30 верасня.

Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлемарафону, паведамляе nv.ua.

«Мы будзем весці перамовы толькі з іншым прэзідэнтам РФ. З гэтым нелюдзем увогуле няма пра што размаўляць», – дадаў сакратар РНБА.

Дарадца кіраўніка ОП Міхаіл Падаляк, адказваючы на пытанні журналістаў, заявіў, што ўкраінскія ўлады «ставяць крыж на цяперашняй палітычнай эліце Расеі».

Сярод іншага, ён адзначыў, што перамовы з Пуціным нельга весці, бо ён «жыве ў ілюзорным напалеонаўскім свеце, дзе ёсць толькі ён і белы колер сценаў», намякаючы на вар’ятню.

У пятніцу, 30 верасня, Расея абвясціла аб анэксіі акупаваных тэрыторый. Падчас цырымоніі ў Крамлі Пуцін выступіў з чарговай псеўдагістарычнай і маніякальнай прамовай, у якой агучыў мноства хлусні і абвінавачанняў на адрас краінаў Захаду.

Апошнія навіны