BE RU EN

«Убачыў Ліман – і памёр»

  • 1.10.2022, 13:43

Ва Украіне ліквідавалі акупанта-афіцэра з Татарстана.

На вайне супраць Украіны быў ліквідаваны старшы лейтэнант расейскага войска Яўген Нагуськін.B>. Акупант з Татарстана быў паранены пад Ліманам і памёр па дарозе ў шпіталь.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў валанцёр, блогер-расследавальнік Іраклій Камахідзэ.B>. «Казань бачыў, Мацква бачыў, Ліман бачыў і ўсё», – пажартаваў ён.

Паводле некралогаў у расСМІ, Нагуськін памёр 22 верасня. Вядома, што ён скончыў Маскоўскую вышэйшую камандную ваенную вучэльню, гуляў у аматарскай футбольнай камандзе. У захопніка засталіся жонка і маленькі сын.

Пахаванне Нагуськіна сарвалася, бо «груз-200» згубіўся па дарозе ў родныя Цяцюшы.

Апошнія навіны