BE RU EN

У сувязі з мабілізацыяй беларусам у Расеі даюць падпісваць дзіўныя «паперкі»

  • 1.10.2022, 19:41

Грамадзянаў Беларусі цяпер могуць зняць з транспартных сродкаў на мяжы.

У сувязі з ваеннай мабілізацыяй у Расеі грамадзяне Беларусі вымушаныя падпісваюць «паперку», дзе згаджаюцца не мець прэтэнзіі да перавозніка за тое, што іх могуць зняць з аўтобуса на мяжы.

Гэты захад ужываецца ў дачыненні да грамадзянаў РФ, якія падлягаюць мабілізацыі на вайну.

Як выглядае пераход мяжы на практыцы, падзяліўся чытач «Флагштока», які ўчора праходзіў мяжу:

«З боку РФ заходзяць памежнікі і правяраюць ва ўсіх пашпарты, з нашага аўтобуса нікога не выводзілі. Аўтобус быў запоўнены больш, чым звычайна, ехалі ў асноўным мужчыны, але ў большасці былі сінія беларускія пашпарты».

Апошнія навіны