BE RU EN

Польшча пачала атрымліваць газ з Нарвегіі па новым трубаправодзе Baltic Pipe

  • 1.10.2022, 11:11

Першыя пастаўкі адбыліся сёння раніцай.

Газ пачаў паступаць у Польшчу па новым трубаправодзе Baltic Pipe з Нарвегіі праз Данію і Балтыйскае мора раніцай у суботу, 1 кастрычніка, паведаміў польскі аператар газаправода Gaz-System.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Трубаправод знаходзіцца ў цэнтры стратэгіі Польшчы ў дыверсіфікацыі паставак газу ў бок ад Расеі, якая пачалася за шмат гадоў да таго, як лютаўскае ўварванне Масквы ва Украіну справакавала глабальны энэргетычны крызіс.

Прадстаўнік Gaz-System паведаміў, што пастаўкі сёння раніцай, а заяўкі або запыты на падачу газу па трубаправодзе 1 кастрычніка склалі 62,4 млн кВтч.

Трубаправод з гадавой прапускной здольнасцю 10 млрд кубаметраў быў афіцыйна адкрыты ў аўторак, праз дзень пасля таго, як былі выяўленыя выцечкі ў падводных газаправодах Nord Stream, якія злучаюць Расею з Еўропай.

Расея спыніла пастаўкі газу ў Польшчу ў красавіку, калі тая адмовілася плаціць рублямі.

Нагадаем, у Гданьску 27 верасня адбылася цырымонія адкрыцця газаправода Baltic Pipe магутнасцю 10 млрд кубаметраў за год з Нарвегіі ў Польшчу.

Апошнія навіны