BE RU EN

Турцыя выступіла супраць анэксіі Расеяй украінскіх тэрыторый

  • 1.10.2022, 10:31

Апублікаваная афіцыйная заява Міністэрства замежных справаў.

Турцыя не будзе прызнаваць анэксію Расеяй часова акупаваных украінскіх тэрыторый. Улады падтрымліваюць суверэнітэт Украіны.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву Міністэрства замежных справаў Турцыі.

У МЗС нагадалі, што Турцыя не прызнала незаконны «рэферэндум» і анэксію Крыма ў 2014 годзе, а таксама падкрэслівала сваю падтрымку Украіны.

«У адпаведнасці з гэтай пазіцыяй, якую мы занялі ў 2014 годзе, мы не прымаем пастанову Расеі анэксаваць Данецкую, Луганскую, Херсонскую і Запарожскую вобласці Украіны», – гаворыцца ў заяве.

Турцыя адзначыла, што не можа прыняць пастанову Расеі, якая з'яўляецца грубым парушэннем устаноўленых прынцыпаў міжнароднага права. Пры гэтым у МЗС заявілі, што падтрымліваюць мірныя перамовы для заканчэння вайны ва Украіне.

Нагадаем, учора Пуцін абвясціў пра анэксію акупаваных тэрыторый Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

ЗША, Вялікая Брытанія і Канада ўжо адрэагавалі на незаконную пастанову Расеі і ўвялі дадатковыя санкцыі.

Апошнія навіны