BE RU EN

Расейскія самалёты больш за 20 рэйсамі перакінуць дэсантнікаў з Іванава ў Казахстан

  • 8.01.2022, 21:32

У Казахстан перакідваюцца таксама новыя бронетранспарцёры БТР-МД «Ракушка».

Расейскія вайсковыя самалёты Іл-76 выканаюць больш за 20 рэйсаў для перакідвання тэхнікі і дэсантнікаў з Іванава ў Казахстан, паведамілі interfax.ru у суботу ў Мінабароны РФ.

Як адзначылі ў міністэрстве, па прыбыцці вайскоўцы расейскага «міратворчага кантынгенту» пачнуць выкананне задач.

У паведамленні гаворыцца, што перакідка ажыццяўляецца з аэрадрома «Паўночны». Згодна з відэа, пададзеным ведамствам, у Казахстан перакідваюцца таксама новыя бронетранспарцёры БТР-МД «Ракушка».

Апошнія навіны