BE RU EN

Ініцыятыва «Ежа замест бомб» спыняе сваю дзейнасць

  • 8.01.2022, 20:53

Амаль 17 гадоў кожныя выходныя ўдзельнікі ініцыятывы кармілі бяздомных.

Беларуская ініцыятыва «Ежа замест бомбаў» паведаміла аб часовым прыпыненні сваёй дзейнасці, паведамляе «Белсат».

«Зразумела, што паняцце «часовае» - эфемернае; і дакладных дат у нас няма, і яны не з'явяцца ў найбліжэйшай будучыні. На гэты крок нас падштурхнулі пэўныя падзеі, якія адбыліся з удзельнікамі і ўдзельніцамі ініцыятывы раней, асабістыя матывы і ўсведамленне таго, што цяпер мы не можам існаваць, як «Ежа замест бомб», а нашы паўмеры - скокі пад дудку рэжыму, якія рана ці позна скончацца пераследам актывістаў за іх палітычную пазіцыю», - заявілі актывісты.

Яны абяцаюць працягваць бараніць свае прынцыпы, але пакуль не з «Ежай замест бомб».

«Не забывайце, што ежа гэта права, а не прывілей!» - адзначылі прадстаўнікі ініцыятывы.

Нагадаем, што амаль 17 гадоў кожныя выходныя ўдзельнікі ініцыятывы кармілі бяздомных. Пры гэтым самі падвяргаліся ціску з боку міліцыі праз палітычны кантэкст сваёй дзейнасці. Так, год таму, 23 студзеня 2021 года 7 чалавек з ініцыятывы, якія раздавалі ежу, былі дастаўлены ў РУУС, пяцёра з іх атрымалі па 15 содняў арышту.

Апошнія навіны