BE RU EN

Са снежня 2021-га ў БДУ звольнілі больш як паўсотню навукоўцаў

  • 30.01.2022, 21:16

Больш за ўсё навукоўцаў звольнілі з факультэта радыёфізікі ды кампутарных тэхналогій.

Са снежня 2021-га ў БДУ звольнілі не менш за 55 чалавек (частка гэтых людзей звольнілася сама пад ціскам адміністрацыі). Больш за ўсё з факультэта радыёфізікі ды кампутарных тэхналогій - 10. Сярод звольненых - прафесары, дацэнты, выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі, перадае euroradio.fm.

Звальненні з палітычных прычын адбываюцца і ў іншых універсітэтах. У справаздачы згадваюцца Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Апошнія навіны