Амерыканскі вытворца шын спыніў супрацоўніцтва з БМЗ
- 27.01.2022, 20:12
Супрацоўніцтва спыненае з канца 2021 года.
Прафесійны саюз беларусаў Вялікабрытаніі (PUBB) паведаміў, што з канца 2021 года амерыканская кампанія Goodyear спыніла камерцыйныя дачыненні з беларускім металургічным заводам.
Да гэтага ад паставак беларускага прадпрыемства праз парушэнне ім правоў працоўных адмовілася шведская кампанія Scandia Steel. Таксама з БМЗ спынілі камерцыйныя дачыненні Pirelli і Yokohama.
Goodyear Tire & Rubber Company - амерыканская міжнародная кампанія, вытворца шын і іншых тэхнічных вырабаў з гумы, а таксама палімераў для аўтамабільнага і прамысловага рынкаў. Заснавана ў 1898 годзе, вырабляе шыны для легкавых і грузавых аўтамабіляў, матацыклаў, гоначных аўтамабіляў, самалётаў, сельскагаспадарчай і транспартнай тэхнікі.