BE RU EN

Берасцеец амаль год інвеставаў у няісны бізнэс

  • 27.01.2022, 16:44

Пацярпелы перадаў «бізнэс-партнёру» амаль 40 тысяч рублёў.

Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу аб махлярстве ў асабліва значнай суме.

У міліцыю звярнуўся 42-гадовы жыхар Берасця і расказаў, што яго падманулі, піша БелТА са спасылкай на Следчы камітэт.

Летам 2020 года берасцеец у інтэрнэце пазнаёміўся з 29-гадовым мужчынам, які прапанаваў суразмоўцу паўдзельнічаць у супольным бізнэс-праекце. Для гэтага, вядома ж, неабходна было ўкласці грошы. Што пацярпелы і зрабіў. Такім чынам амаль год мужчына перадаваў новаму знаёмаму свае зберажэнні і афармляў крэдыты ў банках на развіццё агульнага бізнэсу, але так і не ўбачыў заробку, у сувязі з чым звярнуўся ў міліцыю.

Падчас расследавання было ўстаноўлена, што пацярпелы перадаў «бізнэс-партнёру» амаль 40 тысяч рублёў. Той растлумачыў, што ўсе грошы змарнаваў у казіно. Цяпер мужчына адбывае пакаранне за аналагічнае злачынства.

Апошнія навіны